Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Дзе дзеліся крынскія каляднікі?

Іаанна ЧАБАН

Мабыць вам пашанцуе сустрэць у Крынках жменьку дзесяцігодкаў, бегаючых самапасам у святочны час з пазычанай панішчанай гвяздай. А нават калі і добра падрыхтаванымі ўвойдзеце з калядкай у хату, гаспадары паглядзяць на вас як на жабракоў. Цяжка паверыць, што калісь тут сапраўды калядавалі.

— Так, так, калядавалі, — пацвярджаюць народжаная ў Крынках васьмідзесяцішасцігадовая Ванда Хайноўская-Шыц і яе муж дзевяностатрохгадовы Браніслаў.

— Усё адбывалася ў нашай хаце, якая згарэла ў час Другой сусветнай вайны. Там збіраліся хлопцы і дзяўчаты, каб падрыхтаваць гвязду, а потым пасля абыходу хат супольна пабяседаваць. Правадыром быў мой пакойны брат, — расказвае спадарыня Ванда. — Хадзілі ад хаты да хаты, пытаючыся: „Panie gospodarzu, pani gospodynia, pozwólcie zaśpiewać, żeby wasz dom rozweselić, żeby nam i wam było wesoło”. Гаспадары ім адказвалі: „Prosimy śpiewać i nasz dom rozweselić”. Найчасцей выконвалі „Wśród nocnej ciszy” і „Dzisiaj w Betlejem”. Да калядак падыгрывалі на губным гармоніку.

— Гвязды былі тады надта прыгожыя, з завадной ручкай і дванаццаццю рагамі, аздобленымі каляровымі хвастамі. Усярэдзіне нерухома стаяла выява Святой сям’і і свечка, — згадвае спадар Браніслаў.

Але не толькі гвязду бралі з сабой каляднікі. Па Крынках, а таксама па родным спадару Браніславу лясным Саснавіку, што ў Шудзялаўскай гміне, вандравалі з Казой, Ірадам, Смерцю, Анёлам і Чортам. У хату (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF