Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Крыху царскай генеалогіі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Беласточчына яшчэ лічыцца памежжам, хаця, здаецца, працэсы глабалізацыі, у нашым выпадку лакальнай, кіруюцца ў напрамку размывання розных нашых граніц і падмывання нашых крэпасцей. Аднак памежжа гэта не толькі мяжа, як цяпер модна сцвярджаецца, але і зона ўзаемнага пранікання размежаваных, не толькі грамадскіх, суб’ектаў. Пранікання між Усходам і Захадам, часам даволі бурнага. А як калісь бывала?

Пасярэдзіне нашага цяперашняга Падляшскага ваяводства распаложаны Монькаўскі павет. Калісь, каля паўтысячы гадоў таму, невядома толькі дакладна ў якім гістарычным адрэзку, быў там жа Ганёндзкі павет. У кніжцы „Dzieje Goniądza” з 1997 года ёсць такі сказ: „Jeszcze w 1519 r. w akcie nadawczym dla kościoła w Dobrzyniewie Mikołaj Radziwiłł pisał, że kościół dobrzyniewski znajdował się we wsi Dobrzyniewo w powiecie goniądzkim diecezji wileńskiej”; павет той быў даволі вялікі. Мікалай Мікалаевіч Радзівіл быў у той час віленскім ваяводам, а ў 1505-1510 гг. быў ваяводам трокскім, а тагачаснае Трокскае ваяводства ахоплівала акурат цэлае Падляшша. Даведнік пра Вялікае Княства Літоўскае падае, што быў ён тут уласнікам Ганёндза, Райграда і Кнышына, трымаў таксама Бельскае староства. У 1518 годзе ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна І атрымаў ён быў тытул князя „на Ганязі і Мядзеле”.

„Dzieje Goniądza”: „Na sejmie w Brześciu Litewskim w lutym 1505 r. Aleksander Jagiellończyk nadał swemu marszałkowi (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF