Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

А ўсё пачалося 20 гадоў таму...

Юрка БУЙНЮК

Цяжка паверыць, што гэта было дваццаць гадоў таму, але час мае свае правы ды непазбежна бяжыць. Гэтаксама чалавечае жыццё няўмольна прамінае, быццам некалькі дзён. Святкуючы Каляды на вёсцы ў бацькоў, меў я нагоду парадкаваць хату ды выпадкова ў старой, даўно забытай шуфлядзе ў пісьмовым стале натрапіў на сапраўдныя скарбы. Я нават не спадзяваўся, што старая шуфляда перанясе мяне ў часы майго дзяцінства. У старой, тоўстай папцы знайшоў я свой дзённік 1996-1999 гадоў — запіс хвілін, часта на скорую руку, з многімі арфаграфічнымі памылкамі. Прачытаў я і падумаў як змяніўся мой спосаб думання ды ўспрымання свету. Тады ж я меў столькі гадоў, колькі сённяшнія гайнаўскія ці бельскія белліцэісты. Ліцэістаў можа здзіўляць тое, што хоць гэта быў даінтэрнэтны час, без камп’ютараў і мабільных тэлефонаў, мы былі вельмі шчаслівыя. Шмат часу я тады праводзіў з сябрам-аднавяскоўцам Грышкам, з якім мы многа каталіся на веласіпедах, слухалі музыку з аўдыёкасет, радыёперадачы ды ігралі ў шашкі ды скраблі. Хаця мінула раптам 15 гадоў, то шмат змянілася ў грамадстве. Таксама часцей чым зараз людзі наведвалі адзін аднаго. У шуфлядзе знайшоў я пяць нумароў сваёй газеткі «Званок», якую я сам пісаў, рэдагаваў ды размалёўваў пяром у 1996-2000 гадах. Шмат было ў газетцы арфаграфічных памылак, але самае важнае — захаваўся ў ёй дух успамінаў. У газетцы ў асноўным пісаў я пра мерапрыемствы ды аўтарскія сустрэчы, якія ладзіліся ў маёй школе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF