Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Фільмы і карціны ў бібліятэцы

Аляксей МАРОЗ

Гарадская публічная бібліятэка ў Гайнаўцы ладзіць сустрэчы з літаратарамі, гісторыкамі, арганізуе агляды фільмаў і выстаўкі мастакоў. Героямі сустрэч у гэтай установе былі, між іншымі, Сакрат Яновіч, Аляксандр Баршчэўскі, Міраслава Лукша, Міхал Андрасюк, Алег Латышонак, Дарафей Фіёнік, Міхал Кандрацюк. У малой бібліятэчнай галерэі прэзентаваліся мастацкія працы Віктара Кабаца, Пётра Гагана, Анатоля Корзуна і іншых мясцовых мастакоў. Арганізаваліся таксама шматлікія выставы здымкаў мясцовых фатографаў. Апошнім часам пад наглядам дырэктар Галіны Вайсковіч адбыўся грунтоўны рамонт гайнаўскай бібліятэкі ў рамках праекта «Аранжыроўка і абсталяванне Гарадской публічнай бібліятэкі ў Гайнаўцы», рэалізаванага Інстытутам кніжкі паводле праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

17 студзеня многа людзей прыбыло ў бібліятэку на прэм’еру фільмаў Тамаша Анікіюка з Гайнаўкі «Гэта я, лясны работнік — Дух Пушчы» і «Дотык цішыні», якіх сарэжысёрам з’яўляецца Багуслава Чаркоўская з Гайнаўкі ды на выставу жывапісу Барташа Шпаковіча з Белавежы і згаданай Багуславы Чаркоўскай. Галоўным арганізатарам мерапрыемства была кіраўнік бібліятэчнай чытальні для дарослых Ала Грыц, якая вяла сустрэчу.

Фільм «Гэта я, лясны работнік — Дух Пушчы» паказвае жыццё жыхароў вёсак Старое Масева, Новае Масева, Альхоўка і Семяноўка, якія ўспамінамі вяртаюцца ў сваё дзяцінства і маладосць. На старых фатаграфіях бачым іх у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF