Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

„Пан Тадэвуш” на мінскай сцэне

Размова з Мікалаем Пінігіным, мастацкім дырэктарам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, рэжысёрам „Пана Тадэвуша” паводле Адама Міцкевіча, якога прэм’ера адбылася 15 студзеня.

Мацей Халадоўскі: — Чаму Вы вырашылі на галоўнай тэатральнай сцэне Беларусі паставіць менавіта „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча?

Мікалай Пінігін: — Справа вельмі простая. Чэслаў Мілаш калісьці пісаў, што Міцкевіч вёў свой род з таго рэгіёна Літвы, дзе сяляне былі беларусамі. Ён ужываў слова „Літва”, маючы на ўвазе тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, а не ў лінгвістычным або этнічным сэнсе. Міцкевіч нарадзіўся ў Наваградку і лічыў сябе ліцвінам. Дарэчы, ліцвінам яго ў Пецярбургу называлі і Пушкін, і Вяземскі, з якімі ён сябраваў. Калі Міцкевіч выкладаў у Коўне латынь, сваіх вучняў ён называў жмудзінамі, а іх мовы амаль што не ведаў. А ў сваіх лекцыях у Калеж дэ Франс казаў: „На мове Белай Русі, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек. Гэта самая багатая і чыстая гаворка, якая ўзнікла вельмі даўно... Пісьмовых помнікаў, напісаных на гэтай мове, самай гарманічнай і найменш змененай з усіх славянскіх моў, засталося мала — толькі Літоўскі Статут”.

Думаю, прычын дастаткова, каб тлумачыць беларусам, што такое „Litwa ojczyzna moja”. А напісаў Міцкевіч свайго „Тадэвуша”, канешне, па-польску, бо ў часы Рэчы Паспалітай гэта была дзяржаўная мова. А з цягам часу шляхта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF