Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Добрая нагода

Міраслаў ГРЫКА

Як паказвае грамадзянская майданавая рэвалюцыя, падзел Украіны на прарасійскі ўсход і праеўрапейскі захад не такі відавочны. Больш за тое, няма ніякіх крыштальна аднастайных нацый, а раздзяляльных ліній на грамадскай карце гэтай краіны нашмат больш. Некаторыя з іх зарысаваныя тоўстай, іншыя амаль нябачнай лініяй. У гэты час, аднак, самай важнай з’яўляецца тая, што адлучае ашуканцаў і падманваных, кіраўнікоў і кіраваных. Майданы на ўсходзе і захадзе Украіны спалучыў калектыўны голас. Гэта вокліч за справядлівую, прававую дзяржаву. Гэтае пытанне паднятых са злога сну людзей: як маглі яны дапусціць да таго, каб іхняя Украіна, іхняя дзяржава стала прыбытковым праектам для жменькі палітычных прайдзісветаў, партыйных і самаўрадавых рабаўнікоў ды бізнес-махляроў? Грамадскі пратэст супраць ізгояў улады ўжо ахапіў усю краіну. Мы не ведаем сёння, чым гэта скончыцца — грамадзянскай вайной ці нацыянальным кансенсусам. Не ведаем таксама, ці Украіне ўдасца самаачысціцца з атручаных радовішчаў нарастаючага нацыяналізму, папулісцкіх ідэалогій, чыноўніцкай дэмаралізацыі, велізарных сацыяльных няроўнасцей, гаспадарчага і эканамічнага краху. Але ведаем больш, што ў сэрцах мільёнаў украінцаў прачнуўся грамадзянскі клопат за ўласную дзяржаву, за будучыню Украіны. Ці яны складаюць большасць жыхароў гэтай краіны? Акажацца гэта на працягу некалькіх дзён, можа, некалькіх тыдняў ці месяцаў. У любым выпадку, на ход майданавай рэвалюцыі глядзяць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF