Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Народ супраць мафіі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Падзеі, якія адбываюцца зараз ва Украіне, закранаюць не толькі гэтую самую вялікую па тэрыторыі еўрапейскую краіну (калі не лічыць еўразійскай Расіі), але і многія іншыя дзяржавы нашага кантынента. З глабальнага гледзішча паскорыўся працэс распаду постсавецкіх таталітарных рэжымаў. Савецкі Саюз, які ўжо даўно перастаў існаваць як дзяржаўнае ўтварэнне, на жаль, жыве дагэтуль у іншых формах, якія імкнецца жывіць і падтрымліваць ад веку імперская Масква. Але кола гісторыі адкруціць назад не ўдасца нікому.

Гледзячы незалежныя ўкраінскія тэлеканалы, адразу звяртаеш увагу на розніцу паміж падзеямі Аранжавай рэвалюцыі 2004 года і цяперашнім народным паўстаннем. Тады галоўнай рухальнай сілай змен былі ангажаваная апазіцыя ды заходнія вобласці, якія характарызуе высокая ступень нацыянальнай свядомасці. Зараз жа супраць рэжыму Януковіча выступае вялікая колькасць і рускамоўных людзей. Характэрнае патрабаванне народу ёмка сфармуляванае кароткім лозунгам „Банду — гэць!”. Не прэзідэнта, не ўладу і нават не дыктатуру. Прэч менавіта банду, мафіёзны клан алігархаў, якія пераўтварылі краіну ў зону беззаконнасці, татальнай карупцыі і падману. Украіна перажывае сапраўды народнае паўстанне супраць такога стану рэчаў. Што б не казалі і плявузгалі імперскія прапагандысты, сёння дзяржаўнай уладзе супрацьстаяць найперш не экстрэмісты, не нейкія ультрарадыкалы, ва Украіне паўстаў цэлы народ, кожны сумленны неабыякавы чалавек не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF