Ніва № 06 (3013), 09 лютага 2014 г.

Падляшша ў аб’ектыве

Аляксей МАРОЗ

У ІХ выпуску конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыняло ўдзел 70 асоб з Падляшша і іншых рэгіёнаў краіны. З ліку дасланых амаль 240 фатаграфій былі выбраны лепшыя і яны прэзентуюцца на конкурснай выставе ў Гайнаўскім белмузеі. Адкрыццё выставы адбылося 26 студзеня і было яно прымеркаванае да падвядзення вынікаў фатаграфічнага конкурсу і ўручэння ўзнагарод. На здымках паказваюцца прырода і архітэктура Белавежскай пушчы і іншых рэгіёнаў Падляшша, людзі, якія ўраслі ў мясцовы краявід, рэлігійныя тэмы, цікавыя дэталі, якія спалучаюць цяперашняе з мінулым.

Вядомы фатограф Яраслаў Хыра, які ад імя конкурснай камісіі (працавалі ў ёй яшчэ Бажэна Валенцік і Тамаш Класоўскі) падвёў вынікі конкурсу, звярнуў увагу на прыблізна аднолькавы ўзровень лепшых фатаграфій.

— Даволі лёгка было нам выбраць самыя лепшыя фатаграфіі дзесяці ўдзельнікаў конкурсу, але каб назначыць першыя тры месцы, прыйшлося доўга аналізаваць здымкі і нават спрачацца. Практычна кожны з дзесяці лепшых фатографаў мог заняць першае, другое, ці трэцяе месца. Аднак, калі б мы назначылі тры першыя раўнапраўныя месцы, тады панізілася б значэнне першай узнагароды. Таму мы прызначылі толькі адно першае месца, — заявіў Яраслаў Хыра.

Яшчэ да адкрыцця выставы дырэктар белмузея Тамаш Ціханюк, бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і Яраслаў Хыра ўручалі ўзнагароды пераможцам конкурсу і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF