Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Спачатку я не магла надзівіцца рашучасці і настойлівасці грузінаў, з якой яны выступілі ў абарону роднай мовы. Усе надпісы, шыльды, рэклама працавалі на грузінскай мове і алфавіце, падобным на старажытную глаголіцу. Найбольш складана было дагаварыцца з маладымі. Тыя адразу заяўлялі аб няведанні рускай мовы і прынцыпова прапанавалі перайсці на англійскую. У апошнім выпадку адчувалася нейкая неахвота размаўляць па-руску. Палова тых, што прапанавалі перайсці на англійскую, зусім не разумелі гэтай мовы.

Апошняя складанасць, хоць збівала з панталыку, выводзіла на прыхаваныя здольнасці. Следам старажытных падляшукоў мы пачалі чытаць мову жэстаў, прыкмячаць знакі, ды кіравацца падказкамі інтуіцыі. Верагодна, нас суправаджалі добрыя сілы. Усе намеры былі здзейснены, мы траплялі ў жаданыя месцы, якія з сённяшняй перспектывы бачацца як цуд. Так, менавіта запамяталася Мцхета, другая старажытная сталіца Грузіі...

* * *

Яшчэ да прыезду ў Тбілісі мы рашылі адразу пакінуць сталіцу і пад покрывам ночы падацца маршруткай у славутую Мцхету. Пасля трыццаці хвілін язды цёмнай далінай мы апынуліся на месцы. У час язды мы пыталі пра гасцініцу і месцы для начлегу. Усе хацелі дапамагчы, а ўжо найбольш незнаёмы дзядзька, які сядзеў найбліжэй нас. Калі шафёр спыніўся ля старога турыстычнага квартала, ён сышоў з маршруткі і асабіста давёў нас пад пансіянат спадарыні Галіко. Сам, не чакаючы слоў падзякі, завярнуўся і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF