Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Калядкі ў Гарадку

Іаанна ЧАБАН

Гарадок сапраўды расспяваны і гасцінны. Доказам гэтаму быў канцэрт калядак. Спеўныя гурткі ледзь памесціліся на немалой сцэне. Некаторым, асабліва наймалодшым, трэба было амаль ваяваць за доступ да мікрафонаў. Канкурэнцыя вялікая, а паказаць свае ўмеласці хацелася кожнаму. Развесялілі гледачоў сваёй сцэнічнай бадзёрасцю выхаванцы мясцовага садзіка. Стаць цэнтрам зацікаўлення гэта асноўнае, аб чым мараць вясёлыя гномікі-каляднікі. Тут і мара здзейснілася. Больш таго, за калядаванне арганізатары абдароўвалі кожнага з іх пліткай малочнага шакаладу.

Такі ж салодкі пачастунак выспявалі і выйгралі сабе „Асенні ліст”, „Расспяваны Гарадок”, залуцкая „Каліна”, „Хутар”, дзіцячыя „Цынамонкі”, мясцовыя, надта таленавітыя вучаніцы гімназіі і „Гітарная крэпасць Гарадок”. Каляднікам з непадалёкага, крынскага аб’яднання „Тэрра інкогніта” гаспадары нарыхтавалі цэлы салодкі стол быццам з верша „Пакланіся добрым людзям” Уладзіміра Паўлава:

Век дзяліся тым, што маеш, —

Хлебам-соллю, казкай-краскай.

Ну, а ў госці запрашаеш,

Гавары ўсім:

— Калі ласка!

Дырэктар Гарадоцкага цэнтра культуры Юры Хмялеўскі з гонарам падкрэсліў, што ягоныя калектывы закалядуюць таксама на конкурсах і аглядах у Беластоку, Чорнай-Беластоцкай і Тарэспалі.

Наш тыднёвік пажадаў поспехаў гарадоцкім артыстам і пацікавіўся ці абрад калядавання захаваўся таксама ў пазасцэнічным жыцці мясцовыга насельніцтва.

Галена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF