Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

У жыцці нічога не шкадую

Юрка БУЙНЮК

Інтэрв’ю са Зміцерам Вайцюшкевічам — беларускім бардам, лідарам ды вакалістам групы „WZ-Orkiestra”, былым членам груп „Палац” і „Крыві” размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — Калі і дзе Вы пачыналі свой творчы шлях і музычную дарогу?

Зміцер Вайцюшкевіч: — Даўно. Калі пачынаць з самога пачатку, то калі я нарадзіўся, адразу пачаў спяваць і панеслася. А так папраўдзе, то ў 1992 годзе, калі я пачаў спяваць свае песні і рабіць нейкія праекты.

— Як Вам працавалася з групай „Палац”?

— Быў я адным з пяцёх, і гэта быў, так сказаць, залаты склад „Палаца” на той час. Працавалася нармалёва, мы сем гадоў разам адпрацавалі. Лічу, што гэта быў добры час, цікавы. Мы тады шмат ездзілі з канцэртамі. Запісваючы старыя песні, мы былі ў розных мясцінах Беларусі, сустракалі шмат цікавых людзей.

— Пасля Вы сталі адным з заснавальнікаў гурту „Крыві”...

— У нейкім сэнсе я — адзін з заснавальнікаў ансамбля „Крыві”. Шмат дзе выступалі, выйгралі шмат еўрапейскіх конкурсаў. Гэта была крыху іншая творчая гісторыя. Увогуле я свайго творчага і асабістага жыцця не шкадую.

— Ведаю, што група „Крыві” была папулярная ў Нямеччыне. Як нямецкая публіка ўспрымала Вашу музыку?

— Пачалі мы ездзіць з канцэртамі ў Нямеччыну з 1997 года. Да 2001 года я быў у складзе „Крыві”. Мы стадыёнаў не збіралі, але людзям было цікава. Мы сталі лепшым гуртам Берліна, нас прызналі як цікавых людзей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF