Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Шматлюдна славілі Хрыстовае Нараджэнне

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе ў маю кватэру ў Гайнаўцы заходзілі калядоўшчыкі — мясцовыя дзеткі, жанчыны cа Свята-Троіцкага прыхода, а таксама з Рэспублікі Беларусь — з Елізавецінскага праваслаўнага жаночага манастыра ў Мінску, якія збіралі сродкі на дабрачынную дзейнасць. У падгайнаўскіх сёлах калядаванне — яшчэ даволі масавая з’ява, хаця, канешне, не ў такім маштабе, як было раней, калі было намнога лепшае дэмаграфічнае становішча. Калядаванне на сцэне Гайнаўскага дома культуры пачалі ладзіць яшчэ пры народнай уладзе, калі арганізаваліся раённыя і ваяводскія агляды, але разгарнулася яно да вялікага маштабу ў дзевяностых гадах і такім чынам горад стаў цэнтрам калядавання на Падляшшы.

У «Гайнаўскіх сустрэчах з праваслаўнай калядкай», якія першапачаткова пачалі ладзіць у 1998 годзе ў Гайнаўскім белліцэі, а з часам перавялі ў Гайнаўскі дом культуры, спачатку прымалі ўдзел выканаўцы з Гайнаўкі і наваколля, але з часам тэрыторыя, адкуль прыязджаюць калядоўшчыкі, намнога пашырылася. Сёлетні ХVІІ выпуск «Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай», які праходзіў з 15 па 20 студзеня ў Гайнаўскім доме культуры, быў мнагалюдным. Побач калядоўшчыкаў з Беласточчыны ўдала калядаваў калектыў «Жывіца» з Пружан. Амаль штогод удзельнікаў гайнаўскага мерапрыемства папаўняюць замежныя выканаўцы з Рэспублікі Беларусь, а адзін раз выступіла моладзь з Украіны. Аднак каляднікі найчасцей прыязджаюць з Пружан. Гэта вынік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF