Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Абрэзаная галава і сланіха Альдона

Міраслаў ГРЫКА

Што адрознівае пластмасавую бутэльку з пад кока-колы ад бязвартаснай інфармацыі? Нішто. І тое, і другое ідзе на звалку. Можна сказаць, што інфармацыйнае смецце, накшталт таго, што выкідаем на звалку, з’яўляецца смяротнай пагрозай для нашай цывілізацыі. Праблема, аднак, не ў іх лішку, але ў цывілізацыі, якая не можа самастрымацца перад іх вар’яцкай вытворчасцю. З пластмасавых бутэлек, што дрэйфуюць на паўночным усходзе Атлантыкі, стварыўся плывучы востраў роўны плошчы Польшчы. А што адбываецца ў інтэрнэце? Колькасць смеццевых інфармацый, якія перакочваюцца кожны дзень яго аўтамагістралямі, амаль незлічоная. Для гэтага трэба далучыць пакеты дурных паведамленняў, што перадаюцца лічбава або надрукаваныя ў газетах. Колькі з іх мае рэальную каштоўнасць, а колькі з іх падобныя на пустую бутэльку бяздумна выкінутую ў мора? Штогод вырабляем мільярд упаковак на нафтавай аснове, хоць вядома, што раскладаюцца яны натуральным чынам на працягу соцень гадоў, у той час іх утылізацыя вызваляе таксіны, якія разбураюць прыроднае асяроддзе і здароўе чалавека. Усё ж не канчаем іх вытворчасці. Быццам бы большасць з нас разумее вынікаючыя з гэтага пагрозы, але ў той жа час праяўляе прыдуркаватасць, як асоба пакутуючая ад функцыянальнай непісьменнасці, якая, хаця разумее сэнс пачутых слоў, але не ў стане вывесці з іх граматычнага ладу лагічны сэнс. Дарэчы, функцыянальных непісьменных прыбывае з пагрозлівай хуткасцю. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF