Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Яны даказалі

Віктар САЗОНАЎ

Яны выйшлі на Майдан. Яны стаяць у люты мароз насупраць добра экіпіраваных шэрагаў сілавікоў, пад грукат выбуховых гранат, пад абстрэлам, пад пагрозамі арышту, збіцця і нават пад пагрозай страты жыцця. Яны кажуць, што ім няма куды зыходзіць.

Ніхто іх сілком не цягнуў. Яны прыйшлі самі. Па поклічу душы, крыві і сэрца. Па парыву свайго сумлення і сваёй людской вартасці. Яны падняліся з каленяў і ім вельмі спадабалася стаяць на нагах. Цяпер яны гатовы рызыкаваць нават жыццём, абы толькі не згубіць велічнага пачуцця чалавечай і нацыянальнай годнасці.

Ім даводзяць, што недзе іх чакае ўтульная кватэра, мяккая канапа, гарачая вячэра, цёплы ложак і слязлівы тэлесерыял, дзе выдуманыя героі змагаюцца за прыдуманую праўду. Але яны не жадаюць жыць чужым жыццём. Яны самі выйшлі змагацца за праўду. І не за прыдуманую, а за сапраўдную. Яны самі сталі героямі. І не тэлевізійнымі, а рэальнымі героямі сваёй зямлі і свайго часу. Героямі, якія робяць гісторыю сваёй Радзімы. Яны хочуць быць людзьмі, якія не могуць і не жадаюць жыць без чалавечай вартасці і гонару. Яны здабываюць годную будучыню для сябе, для сваіх дзяцей, для свайго народа...

Яны кажуць што там, куды іх хочуць зноў загнаць, няма праўды, няма людскасці, няма жыцця... Там карумпаваная і злачынная ўлада, чужацкія ўплывы, прадажныя суддзі, фальшывая міліцыя, крывадушныя чыноўнікі і жывёльны страх...

Страх яны ўжо прагналі. А цяпер праганяюць крывадушных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF