Ніва № 05 (3012), 02 лютага 2014 г.

Адсюль родам

Аляксей МАРОЗ

Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы пачаў арганізаваць сустрэчы з цыкла «Людзі і масмедыі». 24 студзеня госцем цэнтра быў журналіст і беларускі дзеяч Яўген Вапа, галоўны рэдактар нашага тыднёвіка «Ніва» і старшыня ўправы Радыё Рацыя.

Нягледзячы на марознае надвор’е, на спатканне прыбылі жыхары Гайнаўкі і наваколля. Сярод сабраных былі, між іншым, пісьменнік Міхась Андрасюк, мастак Віктар Кабац, радны Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк, радная Гайнаўскай вясковай гміны Вольга Балтрамюк, настаўнікі Гайнаўскага белліцэя на чале з настаўнікам беларускай мовы Янам Карчэўскім, заадно віцэ-старшынёй управы аб’яднання «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы».

Да 1998 года Яўген Вапа працаваў настаўнікам гісторыі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Раней быў ён вучнем гэтай школы, а дзяцінства і моладасць правёў у Доўгім Бродзе Дубіцкай гміны. Прыязджаючы на сустрэчу ў Гайнаўку, вярнуўся ён на сваю Малую Бацькаўшчыну.

— Гайнаўка з перспектывы майго дзяцінства была месцам моцна аддаленым ад Мацкевічоў (неафіцыйная назва Доўгага Броду). Гісторыя Гайнаўкі кароткая ў параўнанні з гісторыяй нашых вёсак, якія ўзнікалі з ХІV па ХVІІ стагоддзе. Гайнаўка не была гістарычным і культурным цэнтрам нашага рэгіёна. Нашы пушчанскія сёлы ў міжваенны перыяд і раней арыентаваліся на Камянец і Свіслач. Калі маладыя хлопцы сустракалі на акраіне Гайнаўкі жанчын, якія неслі сюды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF