Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пасля вяртання з Грузіі праблемы, якія ўздымаліся ў польскім тэлебачанні, здаваліся надуманымі і перабольшанымі. Вось у адных навінах наракалі на балота і калюгі. „З-за гэтага, — хваляваліся перад тэлекамерай жыхары правінцыйнага мястэчка, — дзеткі вымушаны хадзіць у школу ў гумавых ботах...”.

Балотны ньюс адразу наклікаў успаміны з базару ў Тбілісі. Там уразілі і захапілі жанчыны, якія кружылі паміж калюгамі ў туфлях на высокіх абцасах. Разам вяртаўся ўспамін пра весялосць грузінак. Іх жыццярадаснасць рэзка кантраставала з заклапочанымі, стомленымі тварамі беластачанак. Здавалася, усе яны выправіліся ў паліклініку, каб там, стоячы ў чарзе, панаракаць перад тэлекамерай на парадкі...

Хацелася адначасова, каб беластоцкі аўтобус нейкім спосабам адляцеў у Грузію, а больш дакладна ў яе жыццярадасную аўру. Успамін Каўказа, быццам бальзам, саграваў душу і вяртаў памяць. У галаве ажывалі карціны падляшскай вёскі сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, прасякнутыя сакавітым гумарам і смакам тушанай дзічыны...

* * *

Тайна жыццярадаснага настрою грузінаў аказалася банальнай. На гэта ў вялікай ступені ўплывае спосаб харчавання. Грузінская яда найсмачнейшая ў свеце, яе аднак трэба смакаваць з толкам і ў правераных месцах.

Першы сняданак падрыхтавала нам уласніца пансіяната, Людміла. Яна пачаставала нас гарачым хачапуры, у якім найбольш экзатычнай падалася назва стравы. Папраўдзе, гэта быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF