Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Казка пра беларускага рыцара

Іаанна ЧАБАН

Прыгожасць і разнастайнасць сонца ў загуменных палосках, дзікіх лугах паміж Гарадком і Крынкамі захапляе ўжо амаль цэлы свет. Аб тым, як даведаўся ён пра ціхую, далёкую ад еўрапейскіх і сталічных салонаў правінцыю, распавядае дакументальны фільм „Ікона на дарогу”. Рэжысёры Ружа Фабіяноўская і Славамір Мальхарак падарылі сваю „ікону” прафесару Лявону Тарасэвічу. Біяграфічны сюжэт славутага мастака, прынамсі яго пачатак, у нечым напамінае беларускую народную казку. Даўным-даўно, у простых сялян прыйшоў на свет хлопчык, які ўбачыў нябачанае, адчуў неадчутае і паказаў непаказанае. Пачаткова малеча сам здзіўляўся свайму сяброўству з незвычайнымі з’явамі. Аднавяскоўцы безупынна насміхаліся з хлапчыны, які не расставаўся з алоўкам і кніжкай, называлі яго гультаём. На шчасце родным бацькам гэта не перашкаджала. Як веснавая птушка вылецеў ён з бацькоўскага гнязда ў далёкі свет, але кніжку і аловак трымаў заўсёды пры сабе. „У далёкім свеце цікава, прыгожа, — падумаў сабе адважны юнак, — але не так добра як на роднай бацькаўшчыне. Тады чаму ж не паказаць гэта ўсяму вялікаму свету, няхай і ён захапляецца”. Як задумаў, так і зрабіў. Простыя формы і жывыя колеры прадстаўленняў роднага загона прыцягнулі ўвагу інтэлектуалаў Польшчы і замежжа. Іх аўтару падзякавалі, між іншым, Вялікай узнагародай Фонду культуры, выстаўкай у сталічнай галерэі „Захэнта”, у Музеі сучаснага мастацтва, на спецыяльным біенале ў Венецыі.

За (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF