Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Вышкі і крыху наваколля

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Бывае, што на карце мясцовасць паказана абшырнай, а на справе яна выяўляецца не надта буйной. Гэтакім паказаўся мне Межвін, што ў Вышкаўскай гміне. Па сутнасці — гэта дзве невялікія на выгляд вёскі: Межвін-Малы і Межвін-Дужы. Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага так пісаў быў пра гэтыя мясцовасці: „Mierzwin Mały i Stary, dwie okolice, pow. bielski gub. grodz. gm. Malesze. Folwark Telatyckich 62 dz.; okolica M. Mały 140, M. Stary 115 dziesięcin”. У іншым жа месцы той жа Слоўнік пісаў крышку інакш: што гэта Межвінь, Mały i Wielki. Партал Вышкаўскай гміны падае, што ўжо ў 1528 годзе мясцовасць згадвалася як Seło Mirwino Jakszowiata. Шматлікія шляхцічы з Межвіна ўдзельнічалі ў каралеўскіх элекцыях у XVII і XVIIІ стагоддзях. У 1921 годзе ў Межвіне-Дужым пражывала 176 асоб, у тым ліку дзве праваслаўныя.

Чарговая вёска Пежхалы таксама невялічкая — некалькі толькі хат, як у прысёлку. Слоўнік: „Pierzchały i P. Górskie, dwie okolice, pow. bielski gub. grodz., gm. Malesze. Okolica Pierzchały 92 dz., P. Górskie z Kożuszkami 81 dz.”. Пра Pierzchały Górskie няма згадкі ні на гмінным партале, ні на карце. Партал затое інфармуе, што ў 1921 годзе пражывала ў Пежхалах 37 душ, у тым ліку дзве праваслаўныя.

Чарговы засценак — Багінскія. Слоўнік: „Bagieński, stare i nowe, dwie wsie w gub. grodz., dawnej ziemi bielskiej”. Гмінны партал: „W pierwszej połowie XV wieku dawne wschodnie Mazowsze oraz Podlasie były zasiedlane przez (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF