Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Карнавал у стылі дыска

Юрка БУЙНЮК

Не ведаю чаму, але заўжды, калі ў канцы лістапада пачынаецца Піліпаўскі пост, то не магу дачакацца паслясвяточнага карнавалу. Калі пачынаюцца Каляды, можна сапраўды пасля саракадзённага посту, вяртаючыся з усяночнай, з’есці свойскае мяса, каўбасу, куньпу, бачок, паляндвіцу ды пасля поснай абстыненцыі выпіць чарку ды паслухаць любімую музыку — папросту, легальна расслабіцца пасля посту. Мая сям’я і сябры лічаць мяне дыджэем або прайгравальнікам-аўтаматам, які па жаданні пускае іх любімую песню. А сапраўды нешта ў мяне кіпіць, аж хочацца пагуляць. А як гуляць, то на беларускай дыскатэцы ў Беластоку. Я сам, будучы студэнтам, выхаваўся на беларускіх дыскатэках у клубе „Premiera 2000”. А зараз нарабілася тых клубаў — „Touch” („Тачка” — як кажа мая нявеста), „Gwint”, „Black Diamant” („Блядзь Дыямант” — як кажа мой сябар). Гэта былі сапраўды забавы-люкс. Памятаю 2003 год. Тады ўсё гэта пачалося — новыя месцы, новыя людзі ды проста шалёнае жыццё. Гэта быў пік папулярнасці беларускай музыкі ў беластоцкіх дыскатэках. Гэта нічога больш як народная вясковая музыка, акрашаная ў сучасных танцавальных імпрэзах. І гэта нічога, што музыканты апранутыя ў фальклорную вопратку.

„Бабо, дай біта!”

— крычыць нейкі маладзён да разжалена расспяваных бабуль родам з „Цэпэліі” на БГКТоўскім Купаллі ў Белавежы. Бо хто ж зараз хоча слухаць сумныя песні! У наш час мусіць быць біт, паўэр ды вясёлы тэкст, бо інакш здохнеш з нуды. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF