Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Вялікае калядаванне ў Бельску-Падляшскім

Аляксей МАРОЗ

Ініцыятыва калядавання на сцэне Бельскага дома культуры паўстала звыш дваццаці гадоў таму. Сёлета ХХІV „Вечарына калядак» адбылася 10 студзеня і, нягледзячы на дажджлівае і ветраное надвор’е, у канцэртнай зале БДК сабралася мога публікі. Тыя, што прыйшлі пазней і не змаглі знайсці сядзячага месца, тоўпіліся побач уваходных дзвярэй.

Вялікае ўражанне выклікалі выступы з традыцыйнымі калядкамі беларускага хору песні і танца «Васілёчкі» і мужчынскага беларускага хору «Куранты». «Васілёчкам» акампанемент на акардэоне састаўляў іх музычны кіраўнік Мікола Фадзін, а падрыхтавацца да выступу дапамагала таксама яго жонка Людміла Фадзіна. Калі заспявалі яны калядкі «Ой на моры, моры» і «У стране іудзейскай», публіка была захоплена вакальнымі ўмеласцямі «Васілёчкаў» і, канешне, рада была святочнаму настрою.

— Калі я святкавала Раство Хрыстовае ў Бельску, прыходзілі каляднікі з Пакроўскай царквы, але калі мы наведалі сваякоў у Махнатым, то там дзверы ў хаце не зачыняліся, бо так часта заходзілі калядоўшчыкі. Сёння атмасфера цудоўная, бо ўсе мы славім Хрыстовае Нараджэнне. «Васілёчкі» штогод, пачынаючы з дзевяностых гадоў, прымаюць удзел у «Вечарыне калядак». Бачу, што гэтае мерапрыемства аб’ядноўвае бяльшчан, — сказала арганізацыйны кіраўнік «Васілёчкаў» Ніна Бялецкая.

«Куранты» падрыхтаваліся да калядавання пад наглядам свайго музычнага кіраўніка Аліны Негярэвіч і дастойна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF