Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Нашы «Дзяды»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Гэтае прадстаўленне стала сенсацыяй у тэатральнай культуры...» — Рыма Пачутэ, культуразнаўца. «Найлепшы спектакль у Беларусі!» — Андрэй Курэйчык, драматург. «Спектакль, якога мы чакалі амаль чвэрць стагоддзя!», «Новая легенда беларускага тэатра» — Валярына Кустава, крытык. «Гэтае прадстаўленне вельмі неабходнае, з пункту гледжання глыбіні нашай ідэнтычнасці» — Лявон Баршчэўскі, перакладчык. Такія толькі некаторыя думкі з’явіліся да гэтага часу аб беларускамоўных «Дзядах» паводле Адама Міцкевіча, ажыццёўленых у літоўска-беларускай капрадукцыі мінскім тэатрам «Ч» з удзелам зорак тэатраў з Беларусі. Спектакль будзе паказаны ў Беластоку (у Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі). Гэтай нагоды нельга прапусціць, аб квіткі варта задбаць ужо зараз!

Прэм’ера сучаснай пастаноўкі твора класіка сусветнай літаратуры адбылася ў Мінску 17 і 18 красавіка мінулага года. Рэжысёркай з’яўляецца Рамунэ Кудзманайтэ, стваральніца тэатральнага хіта «Жанчына без цела».

Акцёрскі склад выдатны: Раман Падаляка (Густаў-Конрад), Святлана Анікей, Зоя Белахвосцік, Сяргей Краўчанка, Вольга Курэйчык, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Іван Трус, Зміцер Ясіневіч, Надзея Анціповіч, Юлія Кадушкевіч, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева. Прадзюсерам з’яўляецца кіраўнік тэатра «Ч» Андрэй Чорны. Сцэнар быў напісаны Максімам Клімковічам, тэкст класіка пераклаў на беларускую мову Сяржук Мінскевіч.

«Спектакль — поўны алегорый і метафар, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF