Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Драматычнае напружанне

Міраслаў ГРЫКА

Часы, калі ў любімай закусачнай сустракаліся беластоцкія мастакі, пісьменнікі, журналісты і часта амбіцыйныя аспіранты ды іх вучоныя мэтры, прайшлі назаўжды. Няма ўжо такіх месц, няма тых часоў. І няма таксама чаго над імі хныкаць. Было, прайшло... Тым не менш са слязой у вачах я ўспамінаю тыя вакхічныя дыскусіі і вогненныя спрэчкі, якія гасіла толькі шэрая раніца. Калі сыпаліся як з рукава анекдотчыкі, меткія рэплікі, а духа прафесара Туткі, які меў сваё пастаяннае месца за агульным столікам, не трэба было нікому прадстаўляць як літаратурнай постаці. Дарэчы, яго стваральнік Ежы Шаняўскі бліскуча ахапіў праз яго сэнс чалавечых размоў. У кожным з нас жыве прафесар Тутка, па меншай меры імкненне да гэтага, каб так як ён выяўляць просты сэнс схаваны паміж заблытанымі словамі, невуцтва ў ведах, мудрасць у рэчах банальных, банальнасць у высокіх дэкларацыях. І хоць не кожны з нас можа цярпліва супастаўляць асабістыя разважанні вопыту іншага, спазнаваць свет з розных пунктаў гледжання чалавека, зрабіць адпаведныя высновы і ўмела імі аргументаваць, бо, вядома, кожны хацеў бы мудра і прыгожа гаварыць. Іншая справа, што не ўсім гэта ўдаецца...

Аднойчы — тут спасылаюся на загаловак фельетона — успыхнула за агульным сталом спрэчка за тое, што з’яўляецца драматычным напружаннем. Хтосьці з удзельнікаў размовы заявіў, што гэта мастацтва ўтрымаць у засяроджанасці слухача. Нехта спаслаўся на некалькі вучоных вызначэнняў, хтось (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF