Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

На парозе вайны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гэтыя радкі пішуцца тады, калі на Украіне ўсё больш разгараюцца палітычныя жарсці і сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай. Краіна гэтая стаіць на парозе сапраўднай грамадзянскай вайны альбо аднабаковай бойні, калі ўлада брутальнай сілай душыць народны пратэст і падаўляе ўсялякі супраціў. Да гэтага застаўся толькі адзін крок і невядома, што можа выступіць дэтанатарам, а што фактарам стрымання крывавай агрэсіі.

Тое, што адбываецца ў нашай суседняй з поўдня краіне зараз, можна было прадказваць яшчэ чатыры гады таму, калі ў 2010 г. Украіна абірала свайго новага прэзідэнта. У тым годзе гэтая краіна зрабіла страшную фатальную памылку — новым прэзідэнтам яшчэ ў дэмакратычных выбарах быў абраны Віктар Януковіч, маральнае аблічча і сутнасць якога былі відавочныя. У той выбарчай кампаніі мне давялося дастатковы час быць на Украіне, у Ровенскай вобласці, і назіраць за абодвума турамі выбарчага працэсу. У параўнанні з нашай Беларуссю мяне тады прыемна ўразіла нацыянальная свядомасць жыхароў Украіны, а з іншага боку непрыемна здзівіла, а месцамі нават шакавала, палітычная няспеласць мясцовага люду. Вылілася апошняя ў тое, што выбралі лідарам дзяржавы чалавека, паводзіны і палітыка якога былі відавочныя і зараз прывялі да такога крызісу і грамадзянскага расколу.

Украіна расплачваецца зараз за свой страшны грэх. За тое, што яна не скарысталася заваёвамі мірнай, аксамітнай „аранжавай” рэвалюцыі. Гэта быў унікальны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF