Ніва № 04 (3011), 26 студзеня 2014 г.

Пятнаццатая «Гвязда і калядка»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Небо и земля, небо и земля ныне торжествуют. Ангелы, люди, ангелы, люди весело празднуют» — шырокавядомая калядная песня ў выкананні ўсіх удзельнікаў агляду «Гвязда і калядка» пачала 19 студзеня (свята Іардана) сёлетні, пятнаццаты выпуск мерапрыемства Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У беластоцкі Гарнізонны клуб прыцягнула яно натоўпы гледачоў, якія захапляліся маладымі і старэйшымі выканаўцамі з трыццаці пяці калектываў з усёй Беласточчыны.

Традыцыйна было радасна і святочна. Калядкі перапляталіся часам з фрагментамі калядных абрадаў і звычаяў.

— Падрыхтавалі мы «У Віфлееме навіна», «Дзева нарадзіла сына» і «У стране іудзейскай». Мы выступаем на аглядзе кожны год. Кожны раз мы спрабуем спяваць іншыя калядкі. Такія агляды патрэбныя, таму што дадаюць святочнаму часу красы, калі трэба славіць Бога. Ідэя заключаецца ў тым, каб не проста хадзіць па хатах з калядкамі, але таксама даць магчымасць сустрэцца гуртам калядоўшчыкаў. Па Райску дасюль ходзяць каляднікі, нават спяваюць песні, якіх мы не ведаем, падыгрываючы нават на гітары, — расказвала Антаніна Дамброўская са «Згодных макаў» з Райска.

Аліна Мінкевіч з хору «Васілёчкі» з Бельска-Падляшскага:

— Калі б не было такіх аглядаў, дык нашы дзеці і ўнукі не ведалі б нашых, беларускіх традыцый. Таксама дзякуючы калядным аглядам нашая культура і мова не губляюцца. Наш калектыў ужо не ходзіць па хатах калядаваць, толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF