Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Грузінскі дух можна пабачыць на свае вочы. Яго ўяўляе дваццаціметровая скульптура з алюмінію ў самым стаптаным турыстамі месцы, на гары ля крэпасці Нарыкала ў Тбілісі. Гэта Картліс Дэда — Маці Грузія. У левай руцэ жанчына трымае чарку з віном, у правай — меч. Келіх з левай рукі прызначаны для мірных падарожнікаў, якія прыязджаюць сюды з добрым намерам. Невыпадкова грузінаў называюць самым гасцінным народам у свеце. Грузінская гасціннасць мае таксама свой толк і цану. Той другі рэквізіт, то-бок меч, падрыхтаваны яўным і прыхаваным ворагам, які прыязджаюць з варожымі думкамі і дрэннымі намерамі. Манумент узведзены ў 1958 годзе з выпадку 1500 гадавіны заснавання горада.

Праўда, каб сустрэцца з духам краіны, неабавязкова перціся ў сталіцу. Сустрэча можа адбыцца ў любым месцы, напрыклад, на базары, ля манастыра, у маршрутцы, у горах або над Чорным морам... Прытым дух краіны часта ўвасабляецца ў асобу стараватага расказчыка, які сам навязваецца ў знаёмых.

З Міхаілем мы пазнаёміліся ў маршрутцы. Ён спачатку доўга і нахабна ўзіраўся, з за чаго рабілася няёмка. Пасля першы завёў дзіўную гамонку. На пачатку ён пашкадаваў, што не ведае англійскай мовы... Паколькі апошнюю засцярогу выказаў па-руску, мы прапанавалі яму гаварыць на гэтай жа мове.

— А вы хто? — спытаў Міхаіль і тэатральна скрывіўся, быццам перажоўваў лімон. Пасля клапатлівай цішыні ў расказчыка перамагла ці то цікавасць, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF