Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Ражджаство Жэні Федзюковай

Іаанна ЧАБАН

Ужо трынаццаты год Жэня сустракае Божае Нараджэнне без любімага мужа Вані. Добры чалавек быў, шанаваў, кахаў, а і ў гаршчок заўсёды было ім што ўкінуць. Невыпадкова ў беднай Слоі сужэнства клікалі „Гарнушке”. Хата ў іх вялікая, сені прасторныя, пабеленыя. Хапала месца, каб прымаць тут вясковае малако, а калісь многа кароў трымалі, не тое што цяпер. На покуці ў кухні і пакоях развешаны прыгожыя, каляровыя вышыванкі, якія выйшлі з пад іглы кемлівай гаспадыні. Са сцен спаглядаюць найважнейшыя сямейнікі. Хаця часта былі яны разлучаны лёсам, на спецыяльна зробленых партрэтах назаўсёды засталіся разам. З аднаго з іх усміхаюцца прыгожая, маладая Жэня і яе любімы Ваня. Абраз колішні, але каляровы, падмаляваны расійскімі спецамі па прыгожых здымках. Дадаткова ён аздоблены пазатыканымі ў рамкі штучнымі кветкамі.

Аўдавелай жанчыне ўдалося дачакаць восемдзесят трэцяй зімы. Менавіта ў студзені прыйшла яна на свет. Мабыць, таму не страшная ёй ні зіма жыцця, ні зіма за акном. Праўда, адзін вялікі пакой з ложкамі, наўючанымі вышыванымі падухамі, застаецца зачыненым, бо ж хто гэта ўсё апаліць, гэта ж столькі дроў трэба. Найчасцей Жэня зносіць дахаты ўласнаручна нарубаны хвораст. Але, вядома, ім хата засмечваецца, таму на свята печкі апальваюцца чысценькім дрэвам.

— Усё ў жыцці мяняецца, нават Божае Нараджэнне, — робіць высновы спадарыня Жэня.

Інакшым было яно ў бацькоўскай хаце, замужам ці ў адзіноцтве. Вігілія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF