Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Пытанне пра паэзію сёння

Міры ЛУКШЫ

Шосты раз праводзіўся Фестываль славянскай паэзіі, на які арганізатары запрашаюць лірыкаў з усяго свету, пішучых на славянскіх мовах. Адбыўся ён перш за ўсё ў Варшаве ў лістападзе 2013 года, хаця аўтары пасля наведалі чытачоў ва ўсёй Польшчы — у Жырардаве, Паланьцы, Кельцах, Кракаве, Чахавіцах-Дзедзіцах, а таксама ў Лондане. Пачаўся ён музычна-паэтычным канцэртам у Клубе кнігара на Старым Месце і праводзіўся ў Музеі літаратуры імя Адама Міцкевіча. Суарганізатарам фестывалю быў Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве: у гэты раз першынство мела ў ім беларуская паэзія, а на сценах музея літаратуры апынулася багатая выстаўка, прысвечаная «Дзядам» Адама Міцкевіча, падрыхтаваная Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (прадстаўленая Лідзіяй Макарэвіч — дырэкатаркай музея і Вольгай Гулевай, кіраўніком навукова-выставачнага аддзела). Выйшлі з нагоды фестывалю дзве кнігі — анталогія беларускай паэзіі «Wiatr od Niemna» з перакладамі вершаў ад Францішка Багушэвіча да Віктара Жыбуля ў трансляцыі Альжбеты Фэліксяк, Яна Гушчы, Францішка Кабрынчука, Ежы Літвінюка, Яна Максімюка, Адама Паморскага, Чэслава Сэнюха, Віктара Варашыльскага, Віктара Шведа і Міры Лукшы пад рэдакцыяй Міры Лукшы і Аляксандра Наўроцкага (выданне пры супрацоўніцтве Дома-музея А. Міцкевіча ў Наваградку) ды «Размовы з паэзіяй» — пераклады твораў трынаццаці польскіх сучасных паэтаў на беларускую мову (у тым ліку Міры Лукшы і Яна Леанчука). Галоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF