Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Гаворкай роднаю заліваў тугу

Сяргей ЧЫГРЫН

Дастаю з паліцы кнігу „Беларуская Беласточчына” (Мінск 1973) і на старонцы 49 чытаю: „Бела. Бела. Бела і пуста. Вялізная спакуса. Дзе ж мае фарбікі? А ну, мазнем чырвонай. Гу!..”. Гэта пісаў сорак гадоў таму Юрка Геніюш. Слаўны, таленавіты, мужны Юрка Геніюш — адзіны сын у бацькоў. Але ў якіх бацькоў!!! Маці Ларыса Геніюш — найвялікшая паэтка Беларусі, патрыётка, змагарка, вязень сталінскіх ГУЛАГаў. Бацька Янка Геніюш — доктар, выпускнік Пражскага ўніверсітэта, беларускі патрыёт, бібліяфіл, вязень сталінскіх лагераў.

Мужнасці ён вучыўся ў мамы і таты, прафесію выбраў бацькаву, а творчы талент пісаць узяў ад маці. Георгій Валкавыцкі ў сваіх „Вірах” (Беласток 1991), прыгадваючы 1973 год, піша: „Пасля Новага года аднавіў я шыльду сваёй рубрыкі (Задрыпанка ў сонечных праменнях) і, запрыкмеціўшы ў Юркі Геніюша шчадрынаўскі дух, угаварыў доктара на арэнду суседняй дзялянкі. Канкурэнт пачаў назіраць „З маёй званіцы” пад фірмай „Ларс”. І тут ажыў праўдзівы Гарадок (Працаваў Юрка ў Гарадку)”.

Ажывалі і сябры, калі з’яўляўся Юрка Геніюш, ажывалі выданні, дзе ён друкаваўся, ажываў і беларускі Беласток. Хаця лёс, сапраўды Юркі Геніюша быў далёка не белым. І маюць рацыю Уладзімір Арлоў (кніга „Імёны свабоды” (Радыё Свабода, 2007, с. 434) і Міра Лукша ў вершы „Юрка Геніюш”, калі прыгадалі яго радкі: „Чаму я чорны, чаму я чорны, мамо — Хоць белы маю твар? Чаму мне вецер заўсёды ў вочы дзьме?”. Чорны вецер і вецер (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF