Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Віталіс Сарасек — забыты мастак з Саколкі

Уршула ШУБЗДА

Віталіс Сарасек (1945-2012) належыць да тых творцаў, пра якіх маўчыць інтэрнэт (нават усёведная Вікіпедыя). Хаця ў 1970-х гадах закончыў Акадэмію мастацтваў у Варшаве, цяжка паглядзець ягоныя карціны ў галерэях. А імі захапляліся вядомыя мастацтваведы. Маўчыць аб ім яго родная Саколка, якую маляваў праз апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця. Віталіс Сарасек гэта мастак зусім забыты Варшавай, якая была надта далёка, каб яго заўважыць, і Саколкай, якая была надта блізка, каб належна ацаніць яго творчасць.

Віталіс

Віталіс Сарасек нарадзіўся ў Саколцы. Закончыў навуку ў Пластычным ліцэі ў Замосці і варшаўскую Акадэмію мастацтваў. Па вуліцы Грахоўскай меў сваю майстэрню, у якой часта бывалі сучасныя мастакі Варшавы. Гэтае месца любіла таксама Марыя — муза Сарасека, для якой кінуў першую жонку. Да сённяшняга дня некаторыя карціны з выявай маладой Марыі вісяць на сценах іхняй хаты ў Саколцы. Творчасцю Сарасека захапляўся вядомы гісторык, мастацтвазнаўца Войцех Краўзе. У часопісе «Przegląd Artystyczny» ў тэксце пра дэбют выпускнікоў Акадэміі мастацтваў піша: «Szczególnie zajmujące wydają się mi przedstawiające kompozycje Witalisa Sarosieka. (...) Z wielkim uznaniem podkreślam dojrzałość [Сарасека — У. Ш.], którego obie kompozycje podobały mi się najbardziej ze wszystkich». Гэта якраз яго імпрэсіяністычныя працы лічацца аднымі з найлепшых ягоных карцін. Віталіс Сарасек у 1990-я гады вырашыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF