Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Пячорны эксперымент

Міраслаў ГРЫКА

У канцы мінулага года я пачаў смярдзець. Свядома і наўмысна. Ад таго, калі маю ванну прысвоіў павук, здаецца, з віду даўганожак, я адмовіўся мыцца пад душам. Адчуваючы сябе эколагам (выключна эколагам, спадар Хлябіч з Нараўчанскай гміны!), аддаў прыярытэт для ягонага, дарэчы, клапотнага існавання, за кошт стэрыльнага культу цялеснасці і нарцыстычнага гігіенізму, якім я паддаўся ў апошнія гады. Але ці толькі я?

Прызнаюся, што пастаялец у маёй ванне гэта не адзіная прычына, чаму я пачаў косіцца на купанне. Я ніколі не здаваўся тэрору водарных свечак, экспансіі ладаннага дыму, штучных аэразольных дэзадарантаў распыльваных ад світання да захаду — гэтай арамафобіі, што асацыюецца з каджэннем чалавечага трупа. Я заўсёды падазраваў, што за іх духмянай заслонай хаваюцца бруд, неахайнасць, лянота. Вырашыў, што пара на пячорны эксперымент.

Дом, які я памятаю з дзяцінства, напоўнены быў толькі пахам васкаванай падлогі, свежапамытымі фіранкамі і... незабыўных страў, якія рыхтавала ў чысценькай кухні мая мама. Менавіта дзякуючы ёй над культурны санітарызм прымушаны сучаснай цывілізацыяй, над сінтэтычны дух дэзадарантаў, рэкламаваных у тэлебачанні перспірантаў, адэкалонаў і іншых «дзікавонаў», прадстаўляю асвяжальны водар раніцы, кветкавы букет поўдня і п’янкія водары вечара. Я вораг цывілізацыі духоў, культу вечнай маладосці, аховы здароўя прасякнутай дабаўкамі, стымуляванай стэроідамі фізічнай формы, паводзін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF