Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Жыць па сродках

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось дачакаліся! А то ўсё думалі, гадалі, напружвалі фантазію, каб прадказаць, які ж падарунак гэтым разам нам падкіне ўлада на навагоднія і калядныя святы. На першым месцы па ўсіх прагнозах, канешне, быў долар. Усенароднай падзеяй стала акурат чаканне імклівага скачка курсу долара. Яго рэзкае павышэнне некалькі гадоў таму засталося не толькі ў памяці людской, але хіба што нават у крыві. Памятаюць жыхары Сінявокай, як зялёны скочыў так высока, што нацыя, мабыць упершыню, так хутка і адначасна працверазела пасля навагодняй гулянкі.

Таму жыхары стабільнай краіны перад святамі не паленаваліся паштурмаваць абменнікі, каб памяняць купюры свайго нацыянальнага банка на якія-небудзь іншыя. Але перапалох быў дарэмны. Валюта, як і чакалі, хоць і не стаяла на месцы, рвалася да новых вышынь, але не так панічна як яе скупшчыкі. За яе гэтую работу зрабілі кошты ў крамах. Яны падміргнулі валюце і зрабілі сваю справу з сарказмам ды іроніяй.

Ну а што на гэта кіраўніцтва краіны? Розныя прыдумкі ўрада, такія як падатак з аўтамабілістаў, і своечасова падкінутая Расіяй чарговая пазыка, дапамаглі зрабіць добры выраз пры вядома якой гульні. А што яшчэ яны прыдумаюць у будучым! Ад ідэі пабораў за тое, што не маеш працы, яшчэ не адмовіліся. І іншыя прыдумкі як сарваць грошы са свайго грамадзяніна знойдуцца. Фантазія ў гэтым кірунку ў кіраўніцтва працуе актыўна. І толькі ў гэтым кірунку. Але нават і тут не ўсе слугі народа сталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF