Ніва № 03 (3010), 19 студзеня 2014 г.

Куцця ў школьнай сям’і

Аляксей МАРОЗ

Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве падтрымлівае раней выпрацаваныя традыцыі і выходзіць з новымі прапановамі. Школьныя мерапрыемствы ладзяцца ў коле вучняў, настаўнікаў, бацькоў і сямейнікаў дзетак, а ў час летніх мерапрыемстваў, арганізаваных на паветры, школа адкрытая таксама на астатніх жыхароў. Гэтая адукацыйная ўстанова з’яўляецца культурным цэнтрам для Арэшкава і суседніх вёсак. Вядзе яна дзейнасць з улікам мясцовай традыцыі і беларускай культуры. Арганізаванне Куцці перад Раством Хрыстовым, святкаваным паводле старога стылю, стала ўжо ў арэшкаўскай школе традыцыяй. У адзін з перадсвяточных дзён вучні выступаюць з мастацкай часткай і спяваюць калядкі, а пасля разам з сямейнікамі і настаўнікамі сядаюць за стол і падмацоўваюцца поснымі стравамі.

У гэтым годзе супольную Куццю арганізавалі ў Арэшкаве 3 студзеня пад наглядам дырэктар школы Тамары Крайнік. Мерапрыемства ўдастоіў настаяцель праваслаўнага прыхода ў Арэшкаве протаіерэй Лявонцій Анхім, які вядзе ў школе заняткі праваслаўнай рэлігіі.

— Нашую сустрэчу мы падрыхтавалі вялікай школьнай сям’ёй. У падрыхтоўку апрача дзетак ангажаваліся настаўнікі і бацькі, якія паклапаціліся пра поснае харчаванне, — заявіла дырэктар Тамара Крайнік.

У час Куцці вучні запрэзентавалі на беларускай мове прадстаўленне «Цар Ірад», да якога рыхтаваліся пад наглядам настаўніцы беларускай мовы і пачатковага навучання Ірэны Герасімюк. Бацькі дапамаглі выканаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF