Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Мода на Грузію (ч. 2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Зпрыкмечанага ў начной цемры найбольш інтрыгаваў залаты конь у цэнтры. Грузіны лічаць Кутаісі найстарэйшым горадам свету. Пра яго места пісалі ўжо ў трэцім стагоддзі да Хрыста.

Адразу пасля пад’ёму мы пашыбавалі ў цэнтр, каб яшчэ раз паглядзець на помнік. У ранішнім святле мы ўбачылі... два залатыя конікі.

Ад уражання ледзь не паехала крыша.

— Ажарабіўся за ноч, ці што?

Залатая карціна здавалася адначасова мадэрнай, міфалагічнай і ўяўляла сабой нейкі звярынец. Вакол коней пасвіліся козы, авечкі, крыху далей стаяў струмкі залаты тыгр. Паміж фігурамі мякка пераліваўся празрысты паток вады. Толькі цяпер мы зразумелі, што глядзім на мадэрны фантан. Яго збудавалі на падсыпаным скрыжаванні з кругавым рухам, ды, здаецца, дзеля чыстага захаплення. Вакол, быццам планеты вакол Сонца, кружылі машыны і ганяліся маршруткі.

Яшчэ ў гэты сам дзень мы пойдзем па слядах міфічнай Калхіды, краіны, куды выправіліся арганаўты па залатое руно. Залаты фантан, як пуцяводная зорка, толькі апярэдзіць нашу прыгоду.

* * *

Усярэдзіне маршруткі, якую мы злавілі ля залатога фантана, выседжвалі расшчабятаныя маладзіцы, абчэпленыя эфектоўнай залатой і сярэбранай біжутэрыяй. У пэўны момант машына затармазіла: праз шашу, быццам у Індыі, дастойна прайшлі каровы. Крыху далей, на абочыне дарогі пасвілася рыжая свіння. З другога боку, на сшарэлым зімовым папасе хадзіў сабе статак авечак. Ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF