Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Сымон Будны — зямляк?

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адным з віднейшых беларускіх інтэлектуалаў XVI стагоддзя быў Сымон Будны. Дакладныя даныя пра ягонае паходжанне невядомыя, аднак месца ягонага росту пазіцыянуецца ў нашым старонні. Адзін з беларускіх даведнікаў так піша пра яго: „Пытанні пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаюцца дыскусійнымі. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк. Аднак нават тыя, хто лічыць Буднага палякам, пагаджаюцца, што вельмі многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак і прыказак у яго творах, напісаных на польскай мове, беларускі патрыятызм і да т.п.” Шмат якія даведнікі месцам ягонага нараджэння падаюць Будна, вёску на правабярэжжы Бобры, у трох кіламетрах ад Ганёндза, што ў згаданы час быў на паўночных акраінах Бельскай зямлі Падляшскага ваяводства. Менавіта адгэтуль і выводзіўся круг блізкіх Буднаму мысліцеляў, а ў іх ліку Пётр з Ганёндза, Павел з Візны ці Якуб з Калінаўкі. І цалкам магчыма, што ў той час „тутэйшай” мовай карысталіся яшчэ шматлікія жыхары Ганёндза і наваколля, пра што сведчыць дазвол караля Аляксандра ад 1501 года карыстацца тамашнім святарам „літоўскай” мовай.

У Еўропе XVI стагоддзе стала перыядам буйнага росту розных рэлігійных плыняў, што вырваліся з пад папскага падпарадкавання за бунтам тагачасных рэлігійных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF