Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Бенефіс Надзеі Азяблы

Іаанна ЧАБАН

Дарагая бабуля Надзея Азябла атрымала заслужаную бессмяротнасць. Яе жыццярадаснасць, спакойны голас і ветлівую ўсмешку ўвекавечыў на фільмавай стужцы родны ўнук Павел. Вядомы гітарыст, удзельнік і партнёр шматлікіх, у асноўным, музычных праектаў, ніколі раней не займаўся фільмам. Мабыць, з моцнай любові да бабулі адважыўся на свой першы, рэжысёрскі крок. Яго інспірацыяй стаў дакумент Тамаша Віснеўскага пра міхалоўскі струнны аркестр. Гэты фільм таксама быў прысвечаны бабулі Надзі. Шмат часу і працы каштавала Паўла сутыкненне з новай формай мастацкай экспрэсіі. Дадатковым ускладненнем была тэма фільма — вельмі блізкая асоба.

— Мабыць, найцяжэй фільмаваць роднага чалавека, але маёй бабулі сапраўды ёсць пра што расказаць, яе аповед выслухаў я з вялікай прыемнасцю, — прызнаўся малады рэжысёр. — Спадзяюся, што гэты больш за дваццаціхвілінны фільмавы дэбют добра будзе ўспрыняты гледачамі.

Сцэнарый можна напісаць на аснове жыцця любога чалавека. Немагчыма толькі абняць усяго, тым больш калі і гадоў, і досведу больш за дзевяноста вялікіх мяшкоў. Фільмавы праект Паўла ўзнік на канве грамадска-культурнай, а дакладней тэатральнай дзейнасці любімай бабулі. Гэта асабліва хвалюючая падзяка жанчыне, якой заўсёды найважнейшым было дабро і шчасце другога чалавека.

«Тут я нарадзілася, тут вырасла», — пачынаецца фільмавы аповед Надзеі Азяблы. Ён сплецены з выявай роднай хаты ў Пяньках і з поўнай настрою балалайкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF