Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Берасцеец з Канюкоў

Іна ХОМІЧ

Было гэта такое дзіўнае перапляценне падзей. У Канюках Уладзімір Наумюк, рэзчык па дрэве, шмат распавядаў пра каваля Мітрафана. З Мітрафанам ён быў паяднаны агульнай цягай да прыгожага і праводзіў у кузні гадзіны і дні. Мітрафан рана памёр — у 1942 годзе, ва ўзросце 40 год, таму Наумюк у каваля ператварыцца не паспеў, а стаў вядомым народным скульптарам.

Гэта была адна з ліній аповеду Уладзіміра пра сваё маленства і прыход да прафесіі. Закончыўшы яе, ён перайшоў да іншых ліній, лёсаў і разваг.

А пасля, за гарбатай, зноў вярнуўся да Мітрафана. Дакладней, да яго сына, цёзкі Наумюка. Як аказалася, Уладзімір Мітрафанавіч жыве ў Берасці, і яны, два Валодзі, як былі калісьці сябрамі, дык імі і засталіся, нават нягледзячы на дзяржаўную мяжу. „Перадавайце яму прывітанне”, — прасілі Наумюкі. І на развітанне далі тэлефон беластоцкага берасцейца.

Чэмпіён

Тэлефон аказаўся неактуальным. Добра, што перапісала заадно і адрас, таму ў гарадской даведцы ўсё ж удалося здабыць нумар Уладзіміра Данілюка. На шчасце, той аказаўся жывы і здаровы, і бадзёрым голасам падзякаваў за прывітанне. Даведаўшыся, што я журналіст, запрасіў у госці і паабяцаў, што яму знойдзецца што цікавага расказаць. У гэтым ніхто і не сумняваўся — людзям за 80 заўсёды ёсць што расказаць.

Ён сустрэў мяне на прыпынку — бадзёры мужычок, якога назваць дзедам, язык не паварочваецца хоць дзед і ёсць, калі меркаваць па тым, што даўно мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF