Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Караед пэйсаты

Міраслаў ГРЫКА

Па словах адной з многіх пакутуючых сярод народа змоўніцкіх тэорый, антысемітызм быў прыдуманы габрэямі. Усе габрэйскія пагромы, тыя ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Расіі, — толькі габрэйская прапаганда. Аповеды пра фабрыкі генацыду ў Асвенціме ці Майданку — таксама казка для легкаверных. Немцы — прыстойны народ, які даў свету Бетховена, Гётэ. Гітлер са сваімі ідэалістычнымі мроямі быў толькі выняткам, які пацвярджае моц нямецкамоўнай культуры. Сапраўды гэтак жа, як выключна жорсткі генацыд у Сірыі або Судане даказвае, што гэта не людзі дрэнныя, але вайна паміж імі. Таксама прыстойныя палякі ці беларусы. Нельга абвінавачваць іх у нацыяналістычным шавінізме і пагардзе. Гэта не яны кагось, а хтосьці заўсёды іх шарпаў, дзёўб, інтрыгаваў супраць ім. Часам жорстка. У большасці, аднак, таемна, падступна. Непрыкметна і ціха. Як караед, тачыўшы пад карой жывога дрэва. Хай будзе, што караед пэйсаты, сілкуючыся пачуццём калектыўнай віны народаў, якія нібыта патрабавалі яго згвалціць, абдзерлі з годнасці, пакрылі ганьбай, прыніжылі, асудзілі на пекла выгнання і бязмэтных тулянняў. Паразіт, якому не хопіць высмактаць жыццёвыя сокі з іншых нацый, але гэта ён патрабуе ад іх, пакуль усе не счэзнуць, адкуплення за страту дома, працы, дастатняга жыцця. Чалавечага шчасця.

Але я адважуся сказаць, што калі б не было габрэяў, то і так блыталіся б па свеце нейкія так ці інакш пэйсатыя, пузатыя або мулаватыя. Як бы іх не зваў, і яны гэтак жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF