Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

На юбілейным кані

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Новы год яшчэ не набраў свайго сапраўднага разгону, яшчэ не зацокаў капытамі сваіх дзён, хоць ужо заіскрыўся каляднымі хвілінамі, замільгаў студзеньскімі гадзінамі і пачаў пакідаць першыя адзнакі ў летапісе. Паводле ўсходняга гараскопа гэта год Каня. Усё гэта досыць умоўна, хоць астролагі і ўкладаюць нямала сэнсу ў нябесныя зоркі і іншыя свяцілы. Да прадказальнікаў і аракулаў, хоць пераважная бальшыня з іх звычайныя шарлатаны, прыслухоўваюцца і звычайныя абывацелі, аматары сенсацыйных тэлеперадач і прагнозаў і моцныя гэтага свету. Многія з іх, моцных, лічаць саміх сябе вяршыцелямі лёсаў. Але далёка не кожны з іх апынецца на кані. А калі і апынецца, то не заўсёды ўтрымаецца. Кожны каляндарны год у свеце адбываецца мноства адметных падзей і падзенняў.

Заглянем зараз у 2014 год з гледзішча беларускіх рэалій і адзнак часу. У сакавіку — 20 гадоў як была прынята, заканадаўча аформлена першая Канстытуцыя суверэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Канстытуцыя — гэта найвялікшае палітычнае багацце кожнай краіны, наша, аднак, не паспела ўкараніцца, зрабіцца трывалай і непахіснай каштоўнасцю. Ужо праз два гады пасля прыняцця яна была бессаромна згвалчана, зменена, перакручана ў галоўным. І з таго часу па сутнасці страціла сваё вяршэнства ў судовай сістэме краіны.

2014 год стане юбілейным для кіраўніка Беларусі. Мала таго, што яму споўніцца 60 гадоў, 20 год — роўна траціну свайго веку — Аляксандр Лукашэнка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF