Ніва № 02 (3009), 12 студзеня 2014 г.

Вячоркі ў Чыжах

Аляксей МАРОЗ

Калі вучні рашаюцца развучваць, а пасля паказваць абрады, раней знаёмяцца з жыццём сваіх продкаў. Комплекс школ у Чыжах асабліва ангажуецца ў падтрымліванне нашых традыцый. Вучні пад наглядам настаўніц беларускай мовы, праваслаўнай рэлігіі і іншых прадметаў паказваюць абрады, якія на Гайнаўшчыне перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Спачатку гімназісты з дапамогай бацькоў арганізавалі ў школе традыцыйную Куццю, а пасля вучні прэзентавалі гульні, якія ў мінулым ладзіліся ў Шчодры вечар і перад Вялікім постам, у маслены перыяд. У гэтым годзе вучні Падставовай школы ў Чыжах запрэзентавалі абрад «Вячоркі». У снежні, у перыяд Філіпавага посту, у вясковай святліцы ў Чыжах спаткаліся вучні, настаўнікі, бабулі і працаўнікі Гміннага асяродка культуры, на чале з яго дырэктарам Юрым Якімюком. Ганаровым госцем мерапрыемства быў войт Юры Васілюк. Дзяўчаты і хлопцы з дапамогай настаўніц і бабуль паказалі як можна было ў мінулым радасна праводзіць доўгія зімовыя вечары без тэлевізара, камп’ютара і мабільніка, без якіх зараз моладзь не ўяўляе сабе жыцця, а бывае, што становіцца ад іх залежнай. Сустрэчу адкрыў дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч, які ў сваёй адукацыйнай установе зрабіў стаўку менавіта на вяртанне да традыцый.

Галоўным арганізатарам «Вячорак» і вядучай мерапрыемства была настаўніца беларускай мовы Валянціна Андрасюк, якая напісала сцэнарый адмысловай сустрэчы.

— Я сама ў дзяцінстве хадзіла з мамай на вячоркі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF