Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

Мода на Грузію

Ганна КАНДРАЦЮК

Раніцай зірнула я за акно, каб нешта зразумець з пабачанага і перажытага ноччу. У агародзе, сярод аголеных дрэваў, нехта развесіў мыццё. На шнурках луналі бледныя простыні, навалачкі, чахлы, ручнікі. Мёртвую карцінку дзе-нідзе ажыўлялі шароны — аранжанжавая садавіна, падобная на памідоры. Нягледзячы на зімовы час чыпела на аголеных дрэвах і, здавалася, што сагравае паветра. Усё апошняе здавалася знаёмым — шэрыя катэджы сярод невялікіх садоў і агародаў напаміналі прадмесце Гайнаўкі пачатку васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Дзесьці ў глыбі агароджаных панадворкаў кукарэкаў певень. У першы момант падумалася: усё нармальна.

Яшчэ да прыезду ў Грузію мне раілі, каб не сумнявацца ў праўдзівасці там пабачанага. І, галоўнае, не крытыкаваць, асабліва прыгодна сустрэтых расказчыкаў. Яны ўражлівыя на крытыку і сумненні. А ўжо найбольш, калі папракнеш іх у міфалагічнай трактоўцы гісторыі. Грузінскі мужык такога не сцерпіць. Ён пакрыўдзіцца, будзе глядзець з крайняй падазронасцю і пагардай. Словам, лепш давяраць усяму, хваліць, нічога не аспрэчваць, хоць бы ў думках.

* * *

Спачатку ў старажытным грузінскім горадзе Кутаісі ўсё выглядала глабальна і банальна, пасля — казачна і міфалагічна, далей — таемна і рытуальна...

У рэйсавым самалёце з Варшавы ў Кутаісі я прыкмеціла адну справу: я была найстарэйшай у грамадзе. За дзевяноста адсоткаў пасажыраў складалі польскія студэнты і моладзь. Праўда, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF