Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

На салонах у Хадкевічаў

Міра ЛУКША

У Гмінным цэнтры культуры, то-бок Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага, 7 снежня 2013 г., у рамках цыкла „На салонах Хадкевічаў”, як заўжды завершаным прыёмам, адбылося падвядзенне праектаў. Абвешчаны былі таксама вынікі гадавога конкурсу „Пісаць кожны можа”, арганізаванага ГЦК у Гарадку і дзейнічаючай пры ім літаратурнай групай „Каласы”. Ужо сёмы раз прайшоў гэты конкурс, прасоўваючы мясцовых аўтараў. Журы адзначыла найлепшых мясцовых аўтараў. Прызначаны былі ўзнагароды за беларускамоўныя і польскамоўныя творы, у большасці за лірыку. Імпрэза традыцыйна пачынаецца вядомай песенькай Ежы Штура, спрытна пераробленай Янкам Грыцуком, пра дамарослага складальніка вершаў, свядомага свайго несумненнага таленту. Вядома, гэта жарт, бо ніхто з прабуючых пяра ў Гарадку і ваколіцы не захварэў напыхлівай зорнай хваробай, а пішуць яны ад сэрца і да сэрца. На думку дырэктара ГЦК Юры Хмялеўскага, ініцыятыва конкурсу належыць самім аўтарам, сябрам літаратурнага згуртавання „Каласы”, а найперш светлай памяці Кастусю Казлоўскаму: „Гарадоцкая зямля асаблівая тым, што тут жывуць незвычайныя людзі, таленты. Гэта мае свае карані яшчэ ў мінулым, таму што з Гарадоцкай зямлі выводзяцца знакамітыя паэты-нашаніўцы Сцяпан Пятэльскі — М. Арол з Гарадка і Янук Дарашкевіч-„Каршун” з Меляшкоў. І цяпер жыхары Гарадоцкай зямлі пішуць вершы, апавяданні. Гэта перш за ўсё самадзейнікі, але пішуць яны ад сэрца”. Кубак войта Гарадоцкай гміны Веслава Кулешы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF