Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

Гарадоцкі знахар

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Даўнія і сучасныя легенды і аповеды са Скраблякоў, Меляшкоў, наваколля Бялявіч ці Веек і, вядома, Гарадка, а таксама суседуючых з Гарадком Крушынян, прыказкі і прымаўкі, прыпеўкі і знахарскія парады складаюць кнігу «Znachor gródecki» Адама Ціунчыка, лесніка з лясніцтва Смалярня Надлясніцтва Валілы, які жыве ў Валілах-Станцыі. Яе прамоцыя ў Гарадоцкім цэнтры культуры прыцягнула натоўп народу, у тым ліку мясцовыя ўлады з войтам Веславам Кулешам.

Прэлюдыяй да сустрэчы было чытанне ўрыўкаў кнігі пяцёркай вучняў, якое чаргавалася музычнымі акцэнтамі на скрыпку і фартэпіяна. Кароткую праграму маладыя падрыхтавалі пад вокам Ірэны Матысюк з Публічнай гімназіі ў Гарадку.

Аўтар кнігі «Znachor gródecki» з’яўляецца аматарам гісторыі і археалогіі, даследчыкам мясцовых традыцый, звычаяў, легенд і аповедаў. Ён публікуе свае тэксты ў «Гарадоцкіх навінах» і на сайтах свайго надлясніцтва. У прадмове да кнігі ў восемдзесят старонак напісаў: «Гэтая публікацыя ўзнікла крыху выпадкова. Некалькі апублікаваных мною легенд у «Гарадоцкіх навінах» сустрэліся з такой станоўчай рэакцыяй, што я пачаў больш цікавіцца гісторыяй рэгіёна і ўслухоўвацца ва ўспаміны людзей. Мне даецца гэта значна прасцей, таму што працую лесніком у мясцовых лясах, што дае мне добры кантакт з жыхарамі наваколля. Я рады, што выратаваў ад забыцця некаторыя легенды, аповеды і розныя вераванні нашага староння. Яшчэ больш прыемна, што шмат разоў гэтыя веды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF