Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

Цудоўныя ручнікі нашых бабуль

Аляксей МАРОЗ

— Да адкрыцця пастаяннай экспазіцыі рыхтаваліся мы некалькі гадоў. Цяпер можам сказаць, што дайшлі мы да канца доўгай і калдобістай дарогі, якую саставілі сотні пераеханых кіламетраў, гадзіны размоў і дзесяткі прыдбаных ручнікоў. Мы ўдзячны за кожную дапамогу, за кожны падораны нам ручнік, — заявіла Аліна Дэмбоўская, кіраўнік Музея ў Бельску-Падляшскім, філіяла Падляшскага музея ў Беластоку. У прысутнасці бяльшчан і прыезджых, якім блізкія даўнія ручнікі, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі і Аліна Дэмбоўская 14 снежня адкрылі ў бельскім музеі пастаянную этнаграфічную выставу з мультымедыйнымі дэталямі «Таямнічы ручнік». Бел-чырвоную ленту дапамаглі дырэктару Анджэю Ляхоўскаму перарэзаць дзеткі з мясцовага Непублічнага прадшколля ¹ 1 імя св. дзіцяткі Гаўрыіла, якія раней захапілі сабраных выступленнем на беларускай мове.

— Дзеткі з беларускага калектыву «Лянок» пазнаёміліся ўжо з апрацоўкай ільну. Сёння паказваем, між іншым, рэпертуар прымеркаваны да нашых традыцый, — заявіла настаўніца музыкі ў прадшколлі Марта Зінкевіч, якая разам з настаўніцай музыкі Іааннай Хількевіч апякуюцца калектывам.

Дашкольнікі, апранутыя ў стылізаваныя народныя касцюмы, спявалі беларускія песні, дэкламавалі такія ж вершыкі і прэзентавалі народныя танцы.

— Дзеткі паказалі нам цудоўны ўрок жывой традыцыі. Ручнікі сабраныя ў музеі гэта адна з самых вялікіх калекцый народных ручнікоў у Польшчы. Музей у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF