Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

Каляндарныя цікавінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Маем быццам пачатак новага года. Але гэты пачатак чыста ўмоўны, таму што кожны год паўтараецца, у прынцыпе, цыклічна і ягоны пачатак можна вызначыць у які заўгодна момант таго астранамічна-прыроднага цыкла. У нас прынялося, паводле прынятага ў нас календара, пачынаць новы год з першага дня студзеня.

У шырокім свеце справы з гэтым пачаткам года выглядаюць па-рознаму: кожная вялікая культурная прастора выпрацавала свой каляндар. А калі ў тую культурную прастору ўвальваўся нейкі лёсавызначальны метэор, нейкая рэвалюцыя, тады з гэтай падзеяй мог змяніцца і прыжыты каляндарны парадак. Так бывала даўно, так здаралася не надта даўно, і так, магчыма, яшчэ будзе неаднойчы здарацца.

Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага так штрыхуе пачаткі календара, якім мы зараз карыстаемся: „З прыняццем хрысціянства ў многіх краінах рабіліся спробы суаднесці біблейскую храналогію з існуючымі каляндарнымі сістэмамі і вызначыць дакладную дату нараджэння Ісуса Хрыста. У 525 г. рымскі манах Дыянісій Малы вызначыў, што Хрыстос нарадзіўся ў 753 г. ад заснавання Рыма. З цягам часу гэтая сістэма летазлічэння («наша эра») зацвердзілася ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сучасны сонечны каляндар (грыгарыянскі) быў створаны ў 1582 г. і прыняты рымскім папам Рыгорам XIII, і ў розных краінах уводзіўся ў розны час. У Візантыйскай імперыі распрацавана летазлічэнне «ад стварэння свету» (пачатак — 5508 г. да н.э.), год пачынаўся 1 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF