Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

2013 год (2)

Васіль САКОЎСКІ

... А зіма ўсё расла і расла ў сілу: падсыпала снегу і з кожным днём мацнеў мароз, каб 27 студзеня дасягнуць ужо 20 і больш градусаў са знакам мінус. Але наступнымі днямі мароз стаў адступаць і апошнія два дні студзеня тэмпература стала плюсавай. Гэтыя два дні і сталі найцяплейшымі студзеньскімі днямі — снег памакрэў і паявіліся вадзяныя лужыны. Шкада, бо так прыгожай зімы, як была перад імі, я даўно не бачыў. Апошнія два дні студзеня і пачатак лютага былі надзвычай мокрымі, сырымі, гнілымі, панурымі. Потым крыху пахаладнела і пачало зноў падсыпаць снегу. Зіма, адным словам, трымалася да канца лютага, але была даволі лагоднай, што спрыяла развіццю розных хвароб і ў асноўным грыпу. Уся мая сям’я перахварэла грыпам.

На Падляшшы і ў краіне нашай жылося, можна сказаць, даволі спакойна і без большых бед і катаклізмаў, чаго не скажаш пра нашых суседзяў — усе яны былі напужаны крызісамі і рознымі іншымі меншымі і большымі бедамі. Расіян, напрыклад, моцна напужаў яшчэ і метэарыт. Ён ляцеў вялікім агнявым клубком і з шумам і магутным выбухам упаў каля горада Чэлябінска, ад чаго і займеў такую назву. Розных гутарак, дыскусій, тэорый наконт метэарыта хапіла на ўвесь 2013 год, але думаю, што на гэтым яшчэ не закончыцца. Асноўны акцэнт у дыскусіях кладзецца на тое: ці метэарыт прынёс боскую інфармацыю, нейкае папярэджанне народу, ці зусім наадварот. Прыхільнікі першай лічаць, што трэба пабудаваць царкву і метэарыт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF