Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

Навагоднія цуды

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і ў бок Беларусі зноў папаўзуць грошыкі з Расіі. Ці ж гэта не навагодні цуд! Ужо здавалася: зусім выйсця няма. Парламент, шукаючы грошай, то з беспрацоўных дармаедаў меркаваў іх браць, то яшчэ з каго, хто застаўся ў Беларусі жыць. І тут раптам Уладзімір Пуцін сваёй міласцю прыняў рашэнне ў наступным годзе падкінуць беларускім калегам яшчэ два мільярдзікі. І не расійскіх рублёў, ну і, зразумела, не беларускіх, а амерыканскіх долараў. Выступаючы перад журналістамі па выніках апошняга пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета РФ і Беларусі, начальнік Расійскай Федэрацыі пафасна і па-панску падкрэсліў, што ўрад Расіі прыняў рашэнне аказаць садзейнічанне беларускім калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках. Што канкрэтна адбываецца на сусветных рынках начальнік Расіі не стаў канкрэтызаваць.

Зусім нядаўна Уладзімір Пуцін зноў жа, ні то па дабраце душэўнай, ні то з няўтаймаванай прагі зрабіць навагодні падарунак, з гэтакай жа слёзнай рыторыкай пра неабходнасць дапамагаць няшчасным братнім народам, з панскага пляча „ашчаслівіў” Украіну на мільярдаў пятнаццаць. Праўда, не адразу іх дасць, а частачкамі, па меры, так бы мовіць, вострай неабходнасці. Але падкрэсліў, што гэты падарунак даецца менавіта з за братэрскіх пачуццяў і вострай неабходнасці дапамагаць славянскім суседзям.

Украінскі лідар з радасцю прыняў гэты святочны падарунак, але на наступную сустрэчу, якая адбылася ў Маскве ў фармаце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF