Ніва № 01 (3008), 5 студзеня 2013 г.

БГКТ: напрамак без змен

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас XVII З’езда дэлегатаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства 22 снежня 2013 года Ян Сычэўскі быў пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Польшчы. Яго папярэдні сакратар Валянціна Ласкевіч, звязана з БГКТ з 1970 года, адмовілася ад штатнага выконвання сваёй функцыі, хоць фармальна па-ранейшаму будзе далей сакратаром. Дэлегаты з’езда рэкамендавалі прыняць амаль дваццаць рэзалюцый, у тым ліку ў абарону Кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, якой пагражае закрыццё. Бачанне будучага шляху БГКТ намячаў перад дэлегатамі адыходзячы пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.

З’езду папярэднічала набажэнства ў Свята-Мікалаеўскай царкве. Пасля адкрыцця з’езда дэлегаты падзяліліся просвірай. Адыходзячы з пасады старшыні, а затым пераабраны Ян Сычэўскі зачытаў урыўкі з ліста, які даслаў дэлегатам мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. Мітрапаліт напісаў, між іншым: „Вашай місіяй з’яўляецца распаўсюджванне беларускай культуры, традыцыі, мовы, звычаяў і выхаванне маладога пакалення ў духу любові да традыцыі продкаў, указанне, кім з’яўляецца польскі беларус, і якая бедная была б без яго культура і гісторыя Польшчы. Пры гэтым важна сціслая, яшчэ мацнейшая сувязь і супрацоўніцтва беларускасці і Праваслаўнай царквы. Без гэтага супрацоўніцтва Царква ператрымае, але нацыянальнасць можа прапасці».

У З’ездзе прынялі ўдзел 52 з агульнага ліку 67 дэлегатаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF