Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Свята Усіх Святых з калядой Хэлаўін!Ганна КАНДРАЦЮКНа алейцы сярод дагледжаных магіл дагнала мяне незнаёмка ў белым: — Гляньце пані, што за безгалоўе, — тыцнула пальцам на дагледжаны помнік, — żeby coś takiego stawiać na drogi, piękny nagrobek! Заўвага тычылася керамічнай місачкі, у якой бушаваў язык жывога агню завершанага смугамі чорнага дымку. Такія знічкі ставяць людзі з экалагічнай свядомасцю, ды трэба іх нашукацца, а яшчэ знеахвочвае цана, не з самых танных яны. — А вось лопне і дарагі помнік пашкодзіць, — ківае галавой незнаёмка. — Людзі зусім не думаюць, хоць бы на якую падстаўку паставілі... Жанчыне хочацца з кімсьці пагаварыць, бо ж тут, на праваслаўных могілках, рэдка сустрэнеш сем’і з трох пакаленняў, як на каталіцкіх некраполіях. Для католікаў 1 лістапада — Свята Усіх Святых, найперш, сямейны з’езд. Яны грамадой выстойваюць ля магіл, вітаюцца са сваякамі, дэманструюць сямейны мір. Калі я завітала на праваслаўныя могілкі, што на Выгодзе, 1 лістапада ў тры гадзін пасля абеду, мяне міналі ўсё маладыя сем’і з дзяцьмі, або адзінокія, як гаваркая незнаёмка, асобы. Увагу прыкавала яшчэ сямейка з дзіцёнкам, якая прагульвалася па алеях, і заклапочаны твар бацькі, які нёс на руках сабаку ёрка. Ну, гэта зусім па-новаму! Сярод правіл, якіх трымаліся нашы продкі, забаранялася пускаць сабак за агароджу могілак. Хоць больш за сабаку здзівіў мяне маладзён, які з празмернай хуткасцю катаўся могільнікавымі алеямі на (...) |