Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Бацькі і дзеціЯсь ЯХОВІЧТут ужо з самой назвы фельетона бачна, што размова пойдзе пра канфлікт пакаленняў. Хоць насамрэч той гіпатэтычны канфлікт будзе выступаць толькі фонам. І то былым. Віртуальным такім, міфічным, надуманым, тыпу забаўляльнай фантастыкі, бо калі сур’ёзна задумацца, то яго і няма ўвогуле. Іншыя ёсць. Іх безліч. А вось гэтага, канфлікту бацькоў і дзяцей, то і няма ў прынцыпе. А шкада. Ён мусіць быць. Ён жа быў заўсёды, як рухавік і засцерагальнік, як змаганне і адзінства супрацьлегласцяў, як адмаўленне адмаўлення. Ну так. Мы пра яго чулі, чыталі, вывучалі, ведаем. Пра яго пісалі класікі, прызнаныя даследчыкі, невядомыя настаўнікі, ды хто толькі не падымаў гэтую тэму. Набалела людзям, вось і крычалі што ёсць моцы. Некаторыя нават голас сарвалі. Трэба ж было неяк выпраўляць сітуацыю, не дапусціць крызісу. Адзін бок з веку ў век сцвярджаў, што закасцянеласць, дагматызм, баязлівасць, не жаданне рызыкі і іншыя грузы дзядоў перашкаджаюць руху наперад і самарэалізацыі маладога пакалення. А другі бок тлумачыў, што неабдуманасць і гарачнасць, перамножаная на адсутнасць жыццёвага досведу, можа толькі адкінуць назад. Так ужо было і неаднойчы. Ну і маральна-этычныя нормы не пусты гук. Што ж гэта такое, маўляў, калі дзеці паўсталі на бацькоў. Хай сабе не са зла, хай сабе не з мэтай зрабіць шкоду, хай сабе толькі ідэалагічна і не распускаючы рук, хай сабе з самымі лепшымі намерамі. Але ж гэта (...) |