Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Сямейныя беларускія спевыМіра ЛУКША«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч. Восьмы раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай 11 у Беластоку збіраюцца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй у свойскай кампаніі. У фінансаванні мерапрыемства дапамагае БГКТ Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Яшчэ заранёў пачынаюць збірацца аматары свойскай беларускай песні, пазнаеш іх ужо па дарозе. Агляд адбыўся 26 кастрычніка 2026 года ў сядзібе БГКТ. Менавіта агляд, а не конкурс, прыцягвае больш удзельнікаў, якія проста на сцэне хочуць спяваць, а не спаборнічаць. Залу і калідор запоўніў тлум слухачоў — аж такога ліку аматараў роднай песні, здаецца, хіба тут раней не было! На гэты агляд прыйшлі сапраўды цэлыя сем’і — мамы з маленькімі дзеткамі, старэйшыя сядзелі ў бацькоў на каленях, былі бабулі, дзядулі, сваты і сванькі, суседзі..., каб падбадзёрыць, падтрымаць на духу ўдзельніка, які ставіць свае першыя крокі на сцэне і шчыра парадавацца, ды і паспяваць разам з імі і ўсёй публікай. Можа хтось адважыцца таксама ўзабрацца на сцэну ці з залы запяе? — Прыемна прымаць вас у сценах Беларускага таварыства пры нагодзе «Пявучых сем’яў», — пачала імпрэзу ад Галоўнага праўлення Беларускага таварыства Ала Каменская. — Вітаю перш за (...) |